Беларуская Служба

Памежная служба: 206 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу

08.07.2023 13:30
Паводле польскага МУС, усе спробы нелегальнага перасячэння мяжы праходзяць з удзелам і пры дапамозе беларускіх службаў.
Польскія памежнікі на ахове мяжы з Беларуссю фота: twitter.com/Straz_Graniczna

За суткі з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 206 чалавек. Гэта ў асноўным грамадзяне Марока, Індыі, Эфіопіі і Гвінеі. З іх 22 чалавекі, убачыўшы польскія патрулі, павярнулі назад у Беларусь.
Ля вёскі Чарэмха група з сямі чалавек паводзіла сябе агрэсіўна, закідваючы польскіх функцыянераў камянямі з беларускага боку. Ніхто не пацярпеў. Ля вёскі Крынкі два грамадзяне Камеруна перасеклі мяжу на рацэ Свіслач.

У сваю чаргу за пасобніцтва былі затрыманыя два ўкраінцы.

Учора намеснік міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі Мацей Вонсік заявіў, што ўсе спробы нелегальнага перасячэння на польска-беларускай мяжы праходзяць з удзелам беларускіх службаў. Ён заявіў, што цяпер ціск на польскую мяжу ўдвая большы, чым за ўвесь мінулы год.

Паводле палітыка, дзякуючы будаўніцтву памежнай агароджы значна скарацілася колькасць спроб нелегальнага перасячэння мяжу з Беларуссі.

Ён дадаў, што зараз мяжу з Беларуссю ахоўваюць 5 тысяч супрацоўнікаў Памежнай службы, якіх падтрымліваюць 2,5 тысячы вайскоўцаў і паліцыянтаў, у тым ліку антытэрарыстаў.

Мацей Вонсік нагадаў, што сёлета Памежная служба атрымала новыя пазадарожнікі, беспілотнікі, шлемы і бронекамізэлькі, а таксама цеплавізійнае абсталяванне. Ён дадаў, што Памежная служба таксама плануе працаўладкаваць больш функцыянераў.

IAR/аз

З пачатку вайны ў Беларусь прыехала больш за 105 тысяч грамадзян Украіны

07.07.2023 11:01
 Часцей за ўсё ўкраінцы дабіраліся ў Беларусь транзітам праз Польшчу.