Фільмам адкрыцця Асноўнага конкурсу стане фільм «Усмешка лёсу» рэжысёра Анджэя Якімоўскага (Andrzej Jakimowski), паведаміў падчас прэс-канферэнцыі дырэктар Варшаўскага кінафестывалю Стэфан Лаўдын. Гэта гісторыя пра хлопчыка, які едзе з Польшчы ці Сілезіі на грэчаскі востраў, таму што там ён атрымлівае ў спадчыну кавалак зямлі. Апынуўшыся ў Грэцыі, ён закохваецца ў мясцовую дзяўчыну. Гэтая прыгожая гісторыя, аднак, разбіваецца ў атмасферы пэўнай небяспекі, таму што на гэтым востраве існуюць схаваныя сілы прыроды, пра існаванне якіх мы спачатку не падазраём. Стэфан Лаўдын нагадаў словы рэжысёра Анджэя Якімоўскага, які займаецца тэмай пагроз нашаму існаванню і свету, – што мы самі разбураем гэты свет.
Другім фільмам адкрыцця стане кароткаметражны фільм «Фрэскі», рэжысёры Алекс Топалер і Даніэль Шапіра (Alex Topaller & Daniel Shapiro). Мастацкі праект – гэта візуальны досвед, які ставіць гледача перад абліччам ваеннай разрухі ва Украіне. Паказаны творы Бэнксі, пакінутыя пад руінамі дамоў, школ і інфраструктуры.
Фільмам закрыцця фестывалю стане дакументальны фільм «Непераможны» рэжысёра Карыма Амера (Karim Amer), які распавядае пра падарожжа па ахопленай вайной Украіне. Сёлета на фестываль было заяўлена 4800 фільмаў са 111 краін.
Падчас WFF будуць прадстаўлены 77 поўнаметражных фільмаў, у тым ліку 23 сусветныя прэмʼеры, 9 міжнародных прэмʼер, 6 еўрапейскіх прэмʼер, 15 ва Усходняй Еўропе і 17 польскіх прэмʼер, а таксама 61 кароткаметражны фільм.
Варшаўскі міжнародны кінафестываль пройдзе з 6 па 15 кастрычніка. Фестывальныя кінатэатры – Atlantic і Multikino Złote Tarasy. Папярэдні продаж білетаў на 39 WFF пачынаецца ў пятніцу, 22 верасня, а 14-й гадзіне на сайце www.wff.pl. З панядзелка 2 кастрычніка квіткі будуць прадавацца ў касах кінатэатра Atlantic, а з пятніцы 6 кастрычніка таксама ў Multikino Złote Tarasy.
Падрабязней пра праграму можна знайсці на wff.pl
IAR/вх