Беларуская Служба

Борыс атакаваў Польшчу. Ідзе барацьба са стыхіяй

14.09.2024 10:22
Сотні ратавальнікаў выязджалі на выклікі на працягу ночы ў сувязі з антыцыклонам Борыс, які бушаваў на поўдні краіны.  У некаторых гарадах гучалі сірэны і заклікі правесці эвакуацыю.
Аўдыё

Антыцыклон Борыс абрынуўся на Польшчу.  На поўдні краіны ёсць рызыка лакальных паводак. Найперш гэта тычыцца рэгіёнаў у ваяводствах Ніжнесілезскім, Апольскім, Сілезскім, Малапольскім — там прагназуюцца ўмераныя і моцныя дажджы.

Падвышэнні ўзроўню вады адбыліся ноччу ў Ніжнесілезскім і Апольскім ваяводствах, а з сённяшняга дня чакаюцца таксама ў басейне Віслы, галоўным чынам у рэках у Сілезскім і Малапольскім ваяводствах.

Ва Уроцлаве прэзідэнт горада Яцэк Сутрык абвясціў, што ў сувязі з папярэджаннямі IMWM усе гарадскія мерапрыемствы, запланаваныя на бліжэйшыя выхадныя, адмяняюцца.

Рост выкідаў парніковых газаў з'яўляецца прычынай экстрэмальных пагодных зяваў – кажа эксперт Climate Coalition доктар Анджэй Касэнбэрг (Andrzej Kassenberg). На поўдні Польшчы ўжо некалькі дзён ідуць моцныя дажджы, у многіх рэках перавышаны небяспечны ўзровень вады.

— Галоўная прычына ў тым, што мы жывём у цяпліцы, і гэтая цяпліца становіцца ўсё больш шчыльнай. Гэта значыць, што сонечныя промні, якія да нас даходзяць, абаграваць зямлю і хацелі б вярнуцца ў космас, але не могуць гэтага зрабіць. Бо  мы маем усё больш вуглякіслага газу, у сувязі з гэтым становіцца ўсё цяплей, і маем больш хуткі кругаварот вады ў прыродзе. І гэта значыць, што такіх сітуацый, як цяпер на поўдні Польшчы,  будзе станавіцца ўсё больш, а важней, што яны будуць усё больш экстрэмальнымі, — кажа доктар Анджэй Касэнбэрг.

— Мы былі ў Мораве і Глухалязах, дзе зараз самая складаная сітуацыя ў Польшчы. Сітуацыя выглядае вельмі дрэнна. Стан ракі і прагнозы адносна яе па-ранейшаму кепскія. Гэта тое, на што мы арыентуемся, — сказаў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Томаш Семаняк на пасяджэнні крызіснага штабу.

Ён нагадаў, што 3 верасня мэр Глухаляз вырашыў эвакуіраваць частку жыхароў.

— Сітуацыя выглядае вельмі дрэнна. Стан ракі і прагнозы яе стану, зыходзячы з таго, што мы атрымліваем з чэшскага боку, вельмі кепскія. На гэтым мы засяроджваем сваю ўвагу. У нас складаная сітуацыя на чатырох рэках, патэнцыйная пагроза эвакуацыі і разбурэння ў некалькіх гарадах, дадаў кіраўнік МУС.

Паводле IAR/вх