Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзідэнтка Камала Харыс у выпадку сваёй перамогі на выбарах адпрэчыла ідэю сустрэчы з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным без прадстаўнікоў Украіны. Адпаведная думка прагучала падчас інтэрв'ю ў перадачы «60 хвілін» на тэлеканале CBS у аўторак, 8 кастрычніка.
Адказваючы на пытанне, ці сустрэлася б яна з Пуціным, каб знайсці рашэнне для ўрэгулявання вайны ва Украіне, Харыс адказала: «Не ў двухбаковым парадку, без Украіны». «Украіна павінна мець права голасу ў пытанні будучыні Украіны», - падкрэсліла палітык. Раней адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна адпрэчыла магчымасць любых перамоваў з дыктатарам Расіі.
Нагадаеам, кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп з'яўляецца заўзятым крытыкам ваеннай дапамогі ЗША Украіне, не раз заяўляў аб сваім намеры дамовіцца з Пуціным, але палітыку гэта не перашкодзіла надоечы сустрэцца з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім.
pap/voa/эж