Ці можам гаварыць пра беларускі тэатр у Польшчы? Чым характэрны самы новы перыяд беларускага тэатру? Усяго гэтага можна было даведацца ў час сустрэчы з рэдактаркамі адмысловага выдання «Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр 2010 — 2020», якая адбылася гэтымі днямі ў Беластоку.
У кнізе няма прозвішчаў толькі псеўданімы акцёраў, але той хто цікавіцца тэатрам, ведае пра што ідзе гаворка, — кажуць рэдактаркі выдання. Кніга выйшла на двух мовах — беларускай і польскай. Спачатку пабачыла свет выданне на польскай мове, каб пазнаёміць палякаў з сучасным беларускім тэатрам, а зараз можам прачытаць гэту работупа-беларуску.
Рэдактаркі кніжкі Наталля Русецкая ды Ірына Лаппо з Люблінскага ўніверсітэта, спрабавалі адлюстраваць змены ў беларускім тэатры пасля атрымання краінай незалежнасці.
«Гэтыя гады такі рэнесанс беларускага тэатра. Ад дзясятага года ў Беларусі пачынае актыўна развівацца незалежны сектар. І на базе гэтага сектару квітнеюць такія з’явы, як беларускі тэатр, адбываюцца вельмі ўплывовыя важныя фестывалі. Аўтары гэтай кнігі — маладое пакаленне, і яны былі сутворцамі гэтага працэсу беларускага тэатра. З вядомых прычын тут няма прозвішчаў, усё псеўданімы акцёраў. З’ехалі не толькі выдатныя дзеячы культуры, акцёры, Купалаўцы але таксама і гледачы, таму можам смела гаварыць пра беларускі театр у Польшчы. Кніга стала па сутнасці першай спробай апісаць апошняе дзесяцігоддзе беларускага тэатра, напоўненае развіццём новай драматургіі ў складаных умовах эміграцыі. Беларускі тэатр у значнай колькасці іміграваў і развіваецца на чужыне. Польшча з’яўляецца найбольш прытульным прытулкам для беларускага тэатру дзякуючы падтрымцы польскай дзяржавы», — кажуць рэадктаркі выдання.
Выдаўцамі кнігі «Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр 2010-2020» з’яўляюцца Варштаты культуры ў Любліне і Беластоцкі асяродак культуры. А з рэдактаркамі Наталляй Русецкай ды Ірынай Лапо гутарыла Анна Пятроўская.
Размову слухайце ў далучаным гукавым файле!