Нягледзячы на заявы, прагрэсу па справе годнага пахавання ахвяраў Валынскай разні няма, заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна (Andrzej Szejna). Гэтую тэму абмяркоўвалі кіраўнікі дыпламатыі Польшчы і Украіны. Аднак насуперак дэкларацыям, у гэтай справе пакуль нічога не адбылося, сказаў віцэ-міністр:
- Міністр замежных спраў Украіны аб’яцаў польксаму міністру Радаславу Сікорскаму, што па пытанні, скажам так, хрысціянскага пахавання астанкаў ахвяраў Валынскай разні, пачнецца нешта адбываць з 1 лістапада. Пакуль нічога не пачалося, але мы будзем гэтага дабівацца, паколькі для нас гэта важна. З другога боку, мы запэўніваем, што польскі бок не адмовіцца ад падтрымкі незалежнасці і суверэнітэту Украіны, ейных імкненняў да членства ў ЕС і НАТА, паколькі гэта таксама ў інтарэсе Польшчы.
Нагадваем, пасля дэмантажу помніка УПА ў польскім горадзе Грушавіцы ў 2017 годзе Украінскі інстытут нацыянальнай памяці ўвёў забарону на пошук і эксгумацыю астанкаў польскіх ахвяраў войнаў і канфліктаў ва Украіне.
Хадайніцтва аб зняцці забароны падаў Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы, з просьбай да ўкраінскага боку звярнуўся і польскі ўрад.
IAR/аз