Беларуская Служба

Паляк атрымаў ад дзяржавы 30 тысяч злотых у якасці кампенсацыі за смог

24.01.2025 16:11
Жыхар Рыбніка з-за смогу не змог праветрываць дом і вымушаны быў плаціць за выкарыстанне ачышчальніка паветра. Пасля 10 гадоў барацьбы Вярхоўны суд вынес рашэнне аб кампенсацыі.
.
.Thoxuan99/pixabay.com/CC0

У 2015 годзе жыхар Рыбніка, горада на поўдні Польшчы ў прамысловым рэгіёне Сілезіі, запатрабаваў 50 тысяч злотых (каля 12 тысяч еўра) у якасці кампенсацыі за парушэнне асабістых правоў з-за забруджанага паветра ў горадзе, паведамляе інтэрнэт-выданне Next.gazeta.pl.  Ён патлумачыў, што з-за смогу не можа займацца спортам на свежым паветры, шпацыраваць з сям'ёй або праветрываць дом восенню і зімой, а выкарыстанне ачышчальніка паветра стварае выдаткі.

У 2018 годзе раённы суд у Рыбніку адхіліў пазоў, але раённы суд у Глівіцэ накіраваў пытанне па гэтай справе ў Вярхоўны суд, які ў 2021 годзе задаволіў апеляцыю і змяніў рашэнне раённага суда, задаволіўшы пазоў у суму 30 тысяч злотых (каля 7 150 еўра).

Карысны для жыхара Рыбніка прысуд быў абскарджаны Генпракурорам, які патрабаваў адмяніць прысуд. У сваю чаргу Упаўнаважаны па правах чалавека (УПЧ) стаў на бок грамадзяніна.

Доўгая бітва са смогам нарэшце была вырашана. Офіс Упаўнаважанага па правах чалавека паведаміў, што Вярхоўны суд пакінуў без задавальнення пазачарговую скаргу Генпракурора.

Такім чынам жыхар Рыбніка атрымае ад дзяржавы 30 тысяч злотых кампенсацыі ў сувязі са смогам у горадзе.

яс