Беларуская Служба

Як фінансуюцца выбары ў Польшчы?

26.04.2025 13:06
Выбарчым кодэксам у Польшчы дазваляюцца тры крыніцы фінансавання прэзідэнцкай кампаніі.
Выбарчая кампанія кандыдата ГП Рафала ТшаскоўскагаPAP/Waldemar Deska

Палітычныя партыі, якія падтрымліваюць трое галоўных сапернікаў на надыходзячых прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы, знаходзяцца ў не надта добрым фінансавым стане, а спаборніцтва за перамогу дорага каштуе, піша тыднёвік Polityka.

Лідар партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі (Jarosław Kaczyński) не раз падкрэсліваў, што перамагчы на выбарах немагчыма без вялікіх сродкаў. Калі ён быў пры ўладзе не мусіў клапаціцца за грошы і выдаткоўваў колькі хацеў. У канчатковым рахунку быў пакараны за гэта і ягоную партыю пазбавілі вялікай часткі дзяржаўнай субсідыі.

Дзяржаўная выбарчая камісія не прыняла фінансавай справаздачы ПіС за мінулыя выбары. Насуперак правілам партыя выдаткоўвала грошы, сярод іншага, на ахову Яраслава Качыньскага - 1 млн 222 тысячы злотых (амаль 300 тысяч еўра), на юрыстаў, якія прадстаўлялі Качыньскага, калі ён судзіўся з былым прэзідэнтам Польшчы Лехам Валэнсам ці з кіраўніком МЗС Радаславам Сікорскім. Вялікую частку не прынятых Дзяржаўнай выбарчай камісіяй расходаў складаюць аплаты за транспартныя паслугі. Прайграўшы парламенцкія выбары, партыя Качыньскага імкнулася даказаць вялікую падтрымку грамадства і аплаціла транспарт з рэгіёнаў у Варшаву сваіх прыхільнікаў на «Пратэст вольных палякаў» у мінулым годзе.

Выбарчым кодэксам у Польшчы дазваляюцца тры крыніцы фінансавання прэзідэнцкай кампаніі. Гэта ахвяраванні ад грамадзян Польшчы (вызначаюцца ліміты), партыйныя сродкі і крэдыт, выдзелены выбарчаму камітэту кандыдата.

Банкаўскую пазыку ўзяла кіруючая Грамадзянская платформа (Platforma Obywatelska) на падтрымку Рафала Тшаскоўскага (Rafał Trzaskowski).

Polityka піша, што фінансавыя махінацыі падчас прэзідэнцкай кампаніі не маюць сур'ёзных наступстваў. Адзіная пагроза - што партыя не атрымае кампенсацыі незаконна выдадзеных сродкаў у выглядзе дзяржаўных субсідый. Таму палітычнае значэнне прэзідэнцкіх выбараў - вялікая спакуса парушаць правілы, - піша ў завяршэнні часопіс Polityka.

Кандыдат на прэзідэнта Польшчы - прыхільнік платнай адукацыі

29.03.2025 09:18
Славамір Менцэн, кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах ад ультракансерватыўнай партыі Konfederacja, адказаў крытыкам гэтай ідэі.

17 кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Польшчы падалі заявы на рэгістрацыю ў Нацыянальную выбарчую камісію

05.04.2025 08:35
Закончыўся тэрмін падачы подпісаў падтрымкі, цяпер ідзе канчатковая праверка іх сапраўднасці.