Беларуская Служба

На Усходзе Украіны новае абвастрэнне

05.04.2021 15:45
Кіеў і данбаскія сепаратысты не спыняюць абвінавачваць адзін аднаго ў падрыхтоўцы правакацый дзеля аднаўлення поўнамаштабных баявых дзеянняў.
Аўдыё
  • Сітуацыя на Усходзе Украіны абвастраецца
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/SERGEY DOLZHENKO

Цягам апошніх тыдняў кожны дзень паведамляецца пра парушэнні перамір'я. З чым звязана цяперашняе абвастрэнне на Данбасе, ці пачнецца зноў вайна? Гэтыя пытанні мы абмеркавалі з экспертам.

Пра разрыў перамір'я ў Данбасе ўкраінскія СМІ загаварылі яшчэ ў лютым. Тады ўкраінскія ўлады канстатавалі, што вайсковыя падраздзяленні самаабвешчаных "рэспублік" актыўна пачалі выкарыстоўваюць на лініі сутыкнення ўдарныя беспілотнікі, артылерыю ды інтэнсіфікавалі снайперскі агонь.

"Ніякага мірнага працэсу ўжо няма - дзейнічаюць снайперскія пары, адбываюцца абстрэлы, вайна працягваецца", - заявіў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.

На пачатку сакавіка стала зразумела, што абвастрэнне носіць перманентны характар. з пачатку гэтага года загінулі 15 ваеннаслужачых Узброеных сіл Украіны.

СМІ самаабвешчаных "рэспублік" Данбаса паведамілі, што "народная міліцыя" ДНР атрымала дазвол адкрываць "папераджальны агонь" па пазіцыях украінскай арміі. У Расіі Крэмль пачаў казаць пра "набіраючыя сілу рэакцыйныя тэндэнцыі ва Украіне".

Наколькі ўвесь гэты інфармацыйны шум адпавядае рэальным прыгатаваную расійскага боку да эскалацыі на ўсходзе Украіны? Пра гэта мы спыталіся ў нашага аглядальніка, палітолага Паўла Усава.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл