Беларуская Служба

Куды Зяленскі cкіруе Украіну?

22.07.2019 15:14
Ва Украіне адбыліся парламенцкія выбары.
Аўдыё
  • Эксперт падсумоўвае вынікі парламенцкіх выбараў ва Украіне
   .  .
Парламенцкія выбары ва Украіне. Падлік галасоў.EPA/MYKOLA TYS Dostawca: PAP/EPA

Найбольш галасоў атрымала партыя «Слуга народу», якую падтрымлівае прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Ён атрымае большасць у Вярхоўнай Радзе, што гэта азначае для Украіны і суседзяў.

У нядзелю 21 ліпеня ва Украіне прайшлі датэрміновыя парламенцкія выбары. На дадзены момант Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала амаль 60% пратаколаў. З іх вынікае, што ў Вярхоўную Раду прыходзяць 5 партый: «Слуга народа», «Апазіцыйная платформа – За жыццё», «Еўрапейская салідарнасць», «Бацькаўшчына» і «Голас».

За партыю «Слуга народа» прагаласавалі 42,4% выбарцаў, 12.9% – за «Апазіцыйную платформу », 8.6% – за «Еўрапейскую салідарнасць», 8.02% – за «Бацькаўшчыну», і 6.38% – за «Голас». Гэтыя дадзеныя азначаюць, што партыя Зяленскага зможа атрымаць у парламенце больш за 225 месцаў (з улікам аднамандатных акругаў) у 450 асабовым парламенце. Гэта азначае, што ўпершыню ў гісторыі Украіны адна палітычная сіла атрымае абсалютную большасць галасоў у Вярхоўнай Радзе.

Што будзе з Украінай далей? Што гэта азначае для рэгіёну? Пра гэта мы размаўляем з нашым аглядальнікам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі