Беларуская Служба

Прафесар Вячаслаў Швед: У Гродне вуліцу 3 Мая перайменавалі ў 1 Мая (ФОТА)

30.04.2020 10:02
Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 3 Мая была прынята ў Варшаве ў 1791 г., а адменена ў Гродне ў 1793 г.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". В.Швед пра Канстытуцыю 3 мая 1791 г.
 . .   1  ( . 3 )  .
Скрыжаванне вул. М. Багдановіча і 1 мая (былой вул. 3 Мая) у Гродне.Commons.wikimedia.org/Шатилло Г.В./CC BY-SA 3.0

3 Мая — дзяржаўнае свята Польшчы, Дзень Канстытуцыі. Яно адзначаецца ў памяць пра асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты Чатырохгадовым сеймам 3 мая 1791 г. у Варшаве, які змяняў форму праўлення Рэчы Паспалітай з абмежаванай манархіі на канстытуцыйную. Дзеянне Канстытуцыі распаўсюджвалася і на беларускія землі Рэчы Паспалітай.


Выкладчыкі кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Юры Грыбоўскі і Вячаслаў Швед. Выкладчыкі кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Юры Грыбоўскі і Вячаслаў Швед.

Канстытуцыя 3 Мая, або ў арыгінале Ustawa Rządowa, была першым у Еўропе і другім у свеце (пасля Канстытуцыі ЗША) кадыфікаваным асноўным законам, зафіксаваным пісьмова. Канстытуцыя замацоўвала падзел улады на тры галіны — як прынята і цяпер у свеце. Аднак 23 лістапада 1793 г. дзеянне Канстытуцыі і створаных на яе аснове органаў улады было скасавана рашэннем Гродзенскага сейма Рэчы Паспалітай.

Канстытуцыя 3 Мая стала легендарнай для сучаснікаў і нашчадкаў, бо разглядалася як апошняя надзея выратаваць Рэч Паспалітую ад гібелі, як сімвал справядлівасці і незалежнасці краіны.


Выдадзеная ў Варшаве ў 1791 г. Ustawa Rządowa, або Канстытуцыя 3 Мая. Выдадзеная ў Варшаве ў 1791 г. Ustawa Rządowa, або Канстытуцыя 3 Мая.

Вячаслаў Швед, доктар гістарычных навук, прафесар, выкладчык кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, даследчык грамадска-палітычнага жыцця Беларусі канца XVIIIпершай паловы ХІХ ст., гісторыі Гродна:Прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г. стала адным са сродкаў спынення распаду Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя 3 Мая дзейнічала нядоўга. Гэта было звязана з інтэрвенцыяй у 1792 г. Расійскай імперыі, а ў 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя 3 Мая дзейнічала нядоўга — у юрыдычным сэнсе, а  ў прававым практычна не паўплывала на лёс Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя 3 Мая ўмацоўвала залежнасць зямель ВКЛ ад Каралеўства Польскага, што, магчыма, паўплывала на ўспрыманне гэтага акта ў сучаснай Беларусі. Але памятаць пра гэту з'яву нашай агульнай гісторыі мы павінны. У Гродне ў 1920-1930-я гады існавала вуліца 3 Мая. Яна існуе і цяпер, але пад іншай назвай — 1 Мая.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост