Беларуская Служба

Уладзімір Арлоў: Беларусь там, дзе мы

30.03.2023 14:46
Што такое незалежнасць? Сваімі думкамі пра гэта ў Варшаве падзяліўся вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". У. Арлоў у Варшаве.
        .
Уладзімір Арлоў чытае ў Варшаве эсэ «Незалежнасць — гэта».Facebook.com

Што такое незалежнасць? Сваімі думкамі пра гэта ў Варшаве 26 сакавіка, адразу пасля Дня Волі, падзяліўся вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Да Дня Волі — гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР, у 1990 г. Уладзімір Арлоў напісаў эсэ «Незалежнасць — гэта», якое дагэтуль не страчвае сваёй актуальнасці. У Варшаве была не толькі магчымасць купіць кнігу з гэтым творам (і іншыя новыя і старыя кнігі класіка), але і пачуць яго ў арыгінале — ад самога аўтара.

У 1990 г., калі было напісана эсэ «Незалежнасць — гэта», яшчэ не было незалежнай Беларусі. Цяперашняя сітуацыя не менш складаная, лічыць Уладзімір Арлоў.

У сваім выступленні з уласцівым літаратару аптымізмам Уладзімір Арлоў выказаў думку, што ў сённяшніх умовах «Беларусь там, дзе мы».

Гаворачы пра тое, хто больш за ўсё паўплываў на фарміраванне яго асобы, Уладзімір Арлоў выбраў сярод сваіх продкаў бабулю Аўгінню, якой ён прысвяціў эсэ ў апошнім выданні добра вядомай чытачам кнігі «Імёны Свабоды».

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Выдавецтва фонду Ośrodek Karta: Беларусь і Украіна — нашы самыя блізкія суседзі

27.10.2022 15:57
Вопыт Польшчы неацэнны для аналізу сучасных праблем Украіны і Беларусі.

Адам Міцкевіч і Роман Афтаназы натхнілі Гжэгажа Ранкоўскага на напісанне трохтомніка пра замкі і палацы Беларусі і Літвы

16.03.2023 14:40
Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы выдаў даведнікі Kresowe rezydencje. Zamki, pałace i dwory na dawnych ziemiach wschodnich II RP — па трох ваяводствах даваеннай РП: Віленскім, Навагрудскім і Беластоцкім.