Уначы 29 красавіка ў Казацкай бухце загарэўся рэзервуар з палівам, акупанты прычынай пажару назвалі пападанне беспілотніка. Пра гэта паведаміў так званы «губернатар Севастопаля» Міхаіл Разваджаеў у Telegram.
«Гарэў рэзервуар з палівам у раёне вуліцы братоў Манганары ў Казацкай бухце. Паводле папярэдняй інфармацыі, узгаранне адбылося з-за траплення БПЛА.
На месцы працавалі ўсе неабходныя спецслужбы. Плошча пажару прыкладна 1000 кв. м, пажару прысвоена 4 клас. Адносна пацярпелых інфармацыя ўдакладняецца», – напісаў прадстаўнік акупацыйных уладаў.
Акупацыйныя «улады» Севастопаля не будуць эвакуіраваць жыхароў раёна, дзе гарыць нафтабаза, верагодна, з-за ўдару беспілотніка, паведамляе расейскае прапагандысцкае выданне «ТАСС» са спасылкай на прэс-службу так званага «губернатара» гораду.
Улады Кіева афіцыйна не каментуюць гэтую інфармацыю, але віцэ-прэм'ер Украіны Міхаіл Фёдараў апублікаваў у Telegram фатаграфіі пажару з запісам: «Севастопаль. Падрыхтоўка да курортнага сезону. Добрай раніцы».
pap/ez