Пакуль што мясцовыя ўлады традыцыйна частку інцыдэнтаў замоўчваюць, а ў некаторых абвінавачваюць Украіну.
Ёсць верагоднасць удару па ваенна-марской базе Расіі ва Уладзівастоку, паведамляе Уніан. Горад знаходзіцца за 9000 км ад сталіцы. Некаторыя жыхары Уладзівастока кажуць, што бачылі нешта падобнае на дрон.
Уначы ў Маскву заляцелі два невядомыя дроны. Аб іх ліквідацыі раніцай паведаміла Мінабароны РФ.
Таксама аб з'яўленні невядомага абʼекта паведаміў губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў.
На паўночным усходзе ад Масквы ў мястэчку Сергіеў Пасад назіраецца магутны «дымавы грыб».
Экстранныя службы ўжо паведамілі аб 16 пацярпелых. РосСМІ сцвярджаюць, што выбух адбыўся на складзе з піратэхнічнай прадукцыяй. Аднак выключаюць, што інцыдэнт звязаны з атакай БПЛА на Маскву. Мясцовыя ўлады абʼявілі аб эвакуацыі.
Як растлумачыў расійскі публіцыст Станіслаў Бялкоўскі, Загорскі оптыка-механічны завод (ЗОМЗ) – вядучы распрацоўшчык аптычных і оптыка-электронных прыбораў, які забяспечвае сілавыя структуры Расіі. На заводзе выраблялі аптычныя прыцэлы, цеплавізары і галоўкі саманавядзення ракет, біноклі і прыборы начнога бачання.
яс