Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі агучыў новую ініцыятыву, накіраваную на ўшанаванне ўсіх, хто атрымаў званне «Героя Украіны». Ён нагадаў, што сёння са званнем «Героя Украіны» ўжо 360 чалавек.
«Кожны вайсковец і сваякі салдата, які пасмяротна носіць званне «Героя Украіны», атрымаюць ад дзяржавы кватэру. Не праз гады, не калі-небудзь, а цяпер. Сёння я меў гонар перадаць першыя дакументы адносна такой кватэры. Дваццаць адзін «Герой Украіны». Гэта вайскоўцы Узброеных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі, Службы бяспекі Украіны, Дзяржслужбы. З дваццаць адзін чалавек – дзевяць – загінулыя героі. У бліжэйшы час дзяржава забяспечыць кватэрамі ўсіх герояў Украіны – усіх. Асабліва тых, хто ваяваў з 2014 года па 24 лютага 2022 года. Байцоў. Гэта справядліва», – сказаў Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны падзякаваў таксама ўсім валанцёрам і замежным добраахвотнікам.
«Украіна дзякуе ўсім добраахвотнікам. Тысячы, дзясяткі тысяч, сотні тысяч, нават мільёны ўкраінцаў і ўкраінак далучыліся да добраахвотніцкага руху падчас Майдана, падчас вайны на Данбасе і цяпер, падчас поўнамаштабнай вайны. (...) Дзякую кожнаму і кожнай з дружалюбных да Украіны дзяржаваў іншаземцаў, якія сталі для нас роднымі, бо яны таксама тут з намі», – сказаў Зяленскі.
яс