Беларуская Служба

2024 можа быць ключавым годам вайны ва Украіне

23.02.2024 15:15
24 лютага 2022 года расійская войскі напалі на Украіну. За два гады, якія мінулі пасля пачатку расійскага ўварвання, характар вайны і прагнозы адносна яе развіцця некалькі разоў мяняліся, прычым вельмі радыкальна.
Аўдыё
  -1 5     .
Баявыя танкі «Леапард-1 А5» гатовыя да пастаўкі ва Украіну. Ілюстрацыйны здымакEPA/HANNIBAL HANSCHKE Dostawca: PAP/EPA

Першая гадавіна супала для Украіны з часам спадзяванняў, УСУ рыхтаваліся да наступлення, чакалі паставак цяжкага ўзбраення з ЗША і Еўропы. Цяпер вайна канчаткова перайшла ў стан пазіцыйнай, заходняя дапамога моцна скарацілася, а расійскае войска, атрымаўшы папаўненне, стала наступаць на украінскія пазіцыі.

Расійская армія 2024 года адрозніваецца ад той, што пачынала агрэсію і была вымушаная потым адступаць з-пад Кіева ды Харкава. Цяпер расіяне не адступаюць, а наступаюць. Яны змаглі спыніць украінскі контранаступ мінулым летам і пачаць свае наступальныя аперацыі пад Аўдзееўкай, на Купянскім напрамку і на Запарожскім. Бачна значная розніца, распавёў украінскім СМІ вайсковец Іван Тымачка.

- Калі праводзіць паралелі з 2022 годам, тады ў нас была меншая армія, а расійскія акупацыйныя войскі мелі іншыя задачы. У іх тады было мэта хуткім ударам заняць ключавыя пазіцыі. На гэты яны кінулі акупацыйны кантынгент у 150 тысяч жаўнераў. Іх задачай было зайсці ды ўтрымацца кропкава на пазіцыях. Потым да іх павінны былі падцягнуцца астатнія наземныя атрады. Цяпер наступ вядуць большыя сухапутныя сілы.

Цяпер жа расійскае войска перамагае, у першую чаргу, дзякуючы большай колькасці вайскоўцаў, якіх працягваюць мабілізаваць. Толькі на Бахмуцкім напрамку расіяне ўмацавалі свае баявыя часці дзясяткамі тысяч салдат, кажа вайсковы аглядальнік Аляксей Гетман у размове з KYIV24.

- Украіна трымае актыўную абарону. Цяпер на Захад ад Аўдзееўкі перад імі вялікая раўніна, яны будуць наступаць пад прыцэлам нашай артылерыі ды цяжкой тэхнікі. Цяпер расіяне засяроджваюць сілы на Бахмуцкім напрамку. Яны перакінулі туды каля 40 тысяч жаўнераў, павялічваючы групу войск да 80 тысяч. Яны імкнуцца атакаваць, пакуль не вельмі выходзіць, але яны трымаюцца гэтага плану.

Другі фактар расійскай перавагі на фронце – укладанне грошай у пашырэнне ваеннай вытворчасці. На існуючых заводах павялічана колькасць змен, акрамя таго, будуюцца ці ўжо пабудаваны новыя вытворчасці. Пры гэтым Расія траціць сродкі на закупку ўзбраенняў за мяжой - яе армія выкарыстоўвае для абстрэлаў Украіны іранскія дроны ды балістычныя ракеты, а таксама закупляе боепрыпасы ў КНДР. Пра гэта ўкраінскім медыям распавёў эксперт па Ірану Мазір Міян.

- З пачаткам вайны Расійская Федэрацыя пачала збліжацца з Іранам ва ўсіх сферах. Гэта эканоміка, гандаль ды вайсковая супраца ў першую чаргу. Іран пастаўляе ў Расію беспілотнікі, а таксама ракеты. Іран, у сваю чаргу, чакае ад Масквы паставак знішчальнікаў СУ-35. Крэмль разлічваецца за пастаўкі золатам, іранскі цэнтральны банкі на мінулым тыдні выставіў яго на таргі. Іран наладзіў вытворчасць беспілотнікаў у Татарстане.

Больш за тое, расіянам удаецца абыходзіць накладзеныя Захадам санкцыі, зазначае палітолаг-міжнароднік Максім Нявітайлаў. Маўляў Расія стала краінай, на якую накладзена найбольш санкцый у свеце, больш чым на Іран, чым на Паўночную Карэю. Пры гэтым дадзеныя абмежаванні  не далі моцнага эфекту. Прычына ў тым, што Расія наладзіла рээкспарт, да таго ж вельмі паспяхова, выкарыстоўваючы фірмы з Грузіі, Кітаю, Турцыі, Казахстана ды Узбекістана, падкрэсліў эксперт.

Украіна пакуль вымушаная адступаць. Гэта звязана са скарачэннем паставак узбраення з Захаду. У ЗША пастаўкі заблакавалі рэспубліканцы ў Кангрэсе, у Еўропе назіраюцца складанасці з нарошчваннем маштабаў вырабу ваеннага абсталявання ды амуніцыі. Украінцы разлічваюць, што ім дапаможа стрымаць расіян пастаўка заходніх самалётаў-знішчальнікаў. Данія перадасць Украіне першыя знішчальнікі F-16 ужо гэтым летам. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер і міністр абароны краіны Тролс Лунд Поўльсен. Украінскія эксперты пакуль не зусім перакананыя, што гэта дапаможа. Пра гэта ў эфіры KYIV24 заявіў кіраўнік грамадскай арганізацыі «Украіна ў NATO», член Атлантычнай рады Юрый Раманюк.

- Галоўная праблема ў тым, што ЗША будзе вызначаць абшар і задачы прымянення амерыканскіх самалётаў F-16. Таму я б не рабіў сенсацыі з заяў пра перадачу амерыканскіх летакоў. Галоўнае ў тым, дзе і як іх дазволяць выкарыстоўваць.

Іншай важнай задачай для Украіны з’яўляецца мабілізацыя. Украінскія армія патрабуе нарасціць свае рэзервы, каб стрымліваць націск расіян. Дзеля гэтага украінскае кіраўніцтва правяло нядаўна замену камандавання. Бягучы год пакажа, наколькі новаму камандаванню ўдасца гэта зрабіць, ад чаго залежыць стрыманне сёлетняга расійскага наступу. Гэта галоўны выклік бягучага года.

Юры Ліхтаровіч