Беларуская Служба

Чарговы абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны ФОТА

14.09.2024 18:11
Абмен адбыўся пры пасярэдніцтве ААЭ. Расійскіх вайскоўцаў (103 чалавекі) пасля абмену прывезлі
.
.t.me/V_Zelenskiy_official

Яшчэ 103 воіны 14 верасня ўдалося вярнуць ва Украіну з расійскага палону, паведаміў Уладзімір Зяленскі.

Сярод вайскоўцаў, якіх Украіна змагла забраць дадому, 82 радавых і сяржантаў, 21 афіцэр.

«Абаронцаў Кіеўшчыны, Данеччыны, Марыупаля і «Азоўсталі», Луганшчыны, Запарожжа, Харкаўшчыны. Ваяроў УСУ, Нацыянальнай гвардыі Украіны, памежнікаў, паліцэйскіх. Дзякуй нашай камандзе, што займаецца абменамі, за такія добрыя навіны для Украіны».

Абмен адбыўся пры пасярэдніцтве ААЭ праз Беларусь.

Расійскіх вайскоўцаў (103 чалавекі) пасля абмену прывезлі ў Беларусь, паведаміла расійскае Мінабароны. Як сказана ў паведамленні, у Беларусі расійскім вайскоўцам «аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога, а таксама прадастаўлена магчымасць звязацца са сваякамі». Дзе менавіта яны знаходзяцца - не ўдакладняецца. Пазней іх адправяць у Расію.

Гэта 57-ы абмен палоннымі з пачатку вайны. Усяго ў рамках абмену палоннымі ва Украіну вярнуліся 3672 чалавекі. У асноўным вайскоўцы.

Масква і Кіеў перадалі па 103 вайскоўцаў. Расіі перадалі вайскоўцаў, якія трапілі ў палон у Курскай вобласці.


. .

. .

. .

Учора стала вядома, што ва Украіну вярнуліся 49 ваеннапалонных, амаль палова вызваленых - гэта жанчыны.


вх