Беларуская Служба

УС Украіны ўдарылі па найбуйнейшым нафтавым тэрмінале у Крыме 

07.10.2024 12:03
Заданне выконвалася падраздзяленнямі ракетных войскаў Узброеных сіл Украіны ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі УСУ.
УС Украіны ўдарылі па найбуйнейшым нафтавым тэрмінале у Крыме https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

У панядзелак, 7 кастрычніка, уначы УС Украіны нанеслі паспяховы ўдар па марскім нафтавым тэрмінале расійскіх акупантаў, які знаходзіцца ў акупаванай Феадосіі, Крым. На аб'екце зафіксаваны вялікі пажар. Наступствы пашкоджанняў высвятляюцца.

Паводле Генштабу УС Украіны, Феадасійскі тэрмінал з'яўляецца найбуйнейшым у Крыме па перавалцы нафтапрадуктаў, якія выкарыстоўваліся, у прыватнасці, для забеспячэння патрэбаў акупантаў.

Заданне выконвалася падраздзяленнямі ракетных войскаў Узброеных сіл Украіны ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі УСУ.

«Меры па падрыву ваенна-эканамічнага патэнцыялу Расійскай Федэрацыі працягваюцца», — дадалі ва ўкраінскім генштабе.

iar/эж