На мінулым тыдні расіяне перакінулі на гэты ўчастак фронту каля 50 тысяч вайскоўцаў і паспрабавалі прарваць левы фланг украінскай абароны. Праціўнік нарошчвае сілы на Куршчыне, распавёў у эфіры КYIV24 старшыня Рады рэзервістаў Сухапутных войскаў Украіны Іван Цімочка.
Украінцы са жніўня акупавалі частку расійскай тэрыторыі і, на думку аналітыкаў, могуць захоўваць свае пазіцыі яшчэ некалькі месяцаў.
Яшчэ 1300 расійскіх акупантаў украінскія абаронцы ліквідавалі за суткі. Таксама вайскоўцы Узброеных Сіл знішчылі 9 танкаў, 49 зенітных установак, 29 артылерыйскіх сістэм і 2 зенітныя комплексы праціўніка.
Генштаб Узброеных сіл актуалізаваў дадзеныя аб стратах расійскага акупацыйнага кантынгенту ва Украіне.
У бліжэйшыя дні ўкраінскае кіраўніцтва збіраецца прадставіць грамадству План перамогі. «Я думаю, што ў бліжэйшыя дні прэзідэнт зробіць такую прэзентацыю». - сказаў саветнік кіраўніка АП Міхаіл Падаляк.
ПР/юл