Беларуская Служба

Украінскі аналітычны праект паведаміў пра расстрэл расіянамі 9 украінскіх палонных

14.10.2024 08:15
Паводле дадзеных аналітыкаў, гэта адбылося 10 кастрычніка каля сяла Зялёны Шлях.
       9
Украінскі аналітычны праект паведаміў пра расстрэл расіянамі 9 украінскіх палонных t.me/dmytro_lubinetzs

Расійскія войскі ў Курскай вобласці расстралялі дзевяць украінцаў, якія здаліся ў палон, пра гэта паведаміў украінскі аналітычны праект Deepstate. Паводле дадзеных аналітыкаў, гэта адбылося 10 кастрычніка каля сяла Зялёны Шлях. Паводле паведамлення, украінскія войскі здаліся ў палон пасля таго, як у іх скончыліся боепрыпасы.

Упаўнаважаны ў правах чалавека Вярхоўнай Рады Украіны Дзмітро Лубінец назваў дзеянні расійскіх вайскоўцаў грубым парушэннем Жэнеўскай канвенцыі адносна абыходжання з ваеннапалоннымі. Ён звярнуўся да ААН і Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа з просьбаю расследаваць тое, што адбылося.



«Гэтыя дзеянні не павінны заставацца беспакаранымі, вораг павінен панесці ўсю адказнасць. Расія - гэта краіна-тэрарыст, якая парушае ўсе правілы і звычаі вайны. Міжнародная супольнасць не павінна заплюшчваць вочы на такія злачынствы», — напісаў Лубінец у тэлеграме, у якім паведаміў пра зварот да міжнародных арганізацый.

Згодна з міжнародным гуманітарным правам, расстрэл жаўнераў, якія здаюцца ў палон, з’яўляецца ваенным злачынствам, нагадвае «Свабода».

Расійскі бок паведамлення пра расстрэл палонных не каментаваў.

Звесткі пра забойствы, катаванні і жорсткае абыходжанне з украінскімі ваеннапалоннымі прыходзяць рэгулярна. Зусім нядаўна, 2 кастрычніка ўкраінская пракуратура пачала расследаванне забойства расіянамі 16 украінскіх палонных у Данецкай вобласці. І гэта далёкa не першае такой расследаванне.

аз