Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 450 чалавек асабовага складу.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 672 тыс. чалавек забітымі.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, амаль 9 тыс. танкаў, больш за 17 тыс. 900 бронемашын, больш за 19 тыс. 450 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 230 РСЗА, 2 тыс. 620 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 369 самалётаў і 329 верталётаў.
вс