Аўстралія перадасць Украіне 49 танкаў Abrams M1A1 у рамках ваеннага пакету на суму ў 245 млн. долараў, паведаміў тэлеканал ABC.
Гаворка ідзе пра танкі, якія неўзабаве будуць спісаныя з узбраення аўстралійскай арміі.
Нядаўна Аўстралія атрымала першы з 75 новых танкаў M1A2, якія заменяць папярэднія мадэлі M1A1.
Чакаецца, што Украіна можа дастаткова хутка атрымаць аўстралійскія танкі, таму што яны ніколі не ўдзельнічалі ў баях і знаходзяцца ў добрым стане.
вс