Падсумоўваючы кароткую сустрэчу перад самітам, Шарль Мішэль сказаў, што яго пасланне Кіеву можна абагульніць двума пунктамі:
-Па-першае, як ЕС, мы на вашым баку. Так доўга і любой цаной, на колькі гэта будзе патрэбным. Другое — будучыня Украіны ў Еўрасаюзе.
Прэзідэнт Украіны мае прадставіць у Бруселі план перамогі ў вайне з РФ, які ўжо абмяркоўваўся ва ўкраінскай Вярхоўнай Радзе. План складаецца з пяці пунктаў. Першы — запрасіць Украіну ў НАТА. Другі - умацаванне абароны Украіны, трэці - спыненне расійскай агрэсіі, чацвёрты - умацаванне стратэгічнага і эканамічнага патэнцыялу Украіны, пяты адносіцца да пасляваеннага перыяду і прадугледжвае, у тым ліку, выкарыстанне ўкраінскага вопыту для павелічэння еўрапейскага патэнцыялу абароназдольнасці.
Уладзімір Зяленскі таксама возьме ўдзел у сустрэчы міністраў абароны краін НАТА.
ав