Ноччу расійскі агрэсар нанёс удары па сталіцы Украіны з беспілотнікаў.
«Гэта была сапраўды моцная атака», — піша агенцтва УНІАН. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых і разбурэнняў няма.
Паводле інфармацыі ад аналітычнага праекта DeepState, на абноўленых мапах відаць, што расіяне перасунулі свае пазіцыі ў Часіў Яры ў бок горада Курахавэ. Войскі агрэсара былі заўважаны прыкладна ў 10 кіламетрах ад горада. Аналітыкі адзначаюць, што расійскія войскі атакуюць, нягледзячы на велізарныя страты.
Звесткі ўкраінскага штаба сведчаць, што з пачатку вайны агрэсар страціў больш за 674 тысячы вайскоўцаў.
IAR/яс