Вайна паглынае не толькі салдат у акопах, але і мірных жыхароў удалечыні ад лініі фронту. Гінуць дзеці, жанчыны, старыя.
У справаздачы місіі ААН гаворыцца, што мінулы месяц стаў адным з найгоршых па колькасці ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. З 208 мірных жыхароў, забітых у верасні, 9 былі дзецьмі, а з 1220 параненых — 76 непаўналетніх. Страты нанесеныя ракетнымі абстрэламі па ўсёй тэрыторыі Украіны, а таксама з выкарыстаннем Расіяй кіраваных авіябомбаў — пераважна ў Харкаве і Запарожжы. У раёнах, непасрэдна прылеглых да фронту больш за палову ахвяр пацярпелі ад налётаў беспілотнікаў.
Паводле звестак ААН, з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіне загінулі каля 12 тысяч мірных жыхароў, больш за 25 тысяч атрымалі раненні. Аднак гэтыя звесткі няпоўныя, бо не ўлічваюць шматтысячных страт мірнага насельніцтва, у тым ліку ў Марыўпалі і іншых акупаваных гарадах.
IAR/яс