Расійскія беспілотнікі «Шахед» уначы забілі мірных жыхароў украінскага горада Сумы. Украінцы таксама выкарыстоўвалі свае беспілотнікі для ўдараў па тэрыторыі ў глыбіні Расіі. Яны цэліліся ў прамысловыя аб'екты.
Пасля атакі расійскіх беспілотнікаў далёкага дзеяння ўлады горада Сумы, размешчанага ў 30 кіламетрах ад расійскай мяжы, паведамілі, што варожыя беспілотнікі нанеслі там шкоду цывільным будынкам. Загінулі як мінімум тры чалавекі, у тым ліку адно дзіця. Вядуцца пошукавыя мерапрыемствы.
Усяго над Сумскай вобласцю было збіта больш за 20 расійскіх «Шахедаў». Гэта чарговы падобны напад на Сумы за апошнія дні.
У сваю чаргу выбухі прагучалі таксама ў расійскім горадзе Яфрэмаве Тульскай вобласці. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, украінскія беспілотнікі ўдарылі па заводзе па вытворчасці сінтэтычнага каўчуку.
Украінцы нарошчваюць вытворчасць сваіх беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння і ўсё часцей выкарыстоўваюць іх у глыбіні тэрыторыі РФ у адказ на расійскія напады.
ПР/юл