Фотаздымак, апублікаваны афіцыйным Цэнтральным інфармацыйным агенцтвам Паўночнай Карэі (KCNA) 23 кастрычніка 2024 г., паказвае паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына (справа), які інспектуе стратэгічныя ракетныя базы ў невядомым месцы ў Паўночнай Карэі, 23 кастрычніка 2024 г. PAP/EPA
Дагэтуль Пхеньян падтрымліваў Крэмль зброяй і боепрыпасамі. Ёсць шмат прыкмет таго, што цяпер ён паслаў сваіх салдат на дапамогу.
Як гаворыцца ў заяве ўкраінскай выведкі, першыя паўночнакарэйскія вайскоўцы ўжо былі заўважаныя ў раёне баявых дзеяньняў у Курскай вобласьці Расіі. Трэніроўкі карэйскіх вайскоўцаў праходзяць на пяці палігонах, у тым ліку: ва Усурыйску і Бураціі.
Паводле звестак украінскай выведкі, на дадзены момант у Расію перапраўлена каля 12 тысяч карэйскіх вайскоўцаў, у тым ліку 500 афіцэраў, з іх — трое генералаў.
З расійскага боку за вайскоўцаў Пхеньяна адказвае намеснік міністра абароны Юнус-Бек Еўкураў.
Пра тое, што Кім Чэн Ын накіраваў свае войскі да Уладзіміра Пуціна, раней паведамляла паўднёвакарэйская выведка, а таксама гэта пацвердзілі ў Пентагоне.
ІАР/вх