Беларуская Служба

Дроны ўдарылі па расійскіх спіртзаводах, якія працуюць на ваенныя патрэбы

28.10.2024 10:39
На такіх аб’ектах расіяне вырабляюць авіяцыйнае і ракетнае паліва.
     .
Украінскія дроны ўдарылі па расійскіх спіртзаводах.Калаж: УНІАН

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па расійскім спіртзаводзе, размешчаным на адлегласці 240 км ад мяжы.

Як паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры Радзе нацбяспекі і абароны Андрэй Каваленка, гаворка ідзе аб нападзе на спіртзавод у населеным пункце Ганна. На такіх аб’ектах расіяне вырабляюць авіяцыйнае і ракетнае паліва.

«БПЛА атакавалі яшчэ адзін спіртзавод у населеным пункце Ганна, што за 240 км ад мяжы з Украінай. На спіртзаводах РФ робіць ракетнае і авіяцыйнае паліва, выбуховыя рэчывы», — адзначыў Каваленка.

Нагадаем, у ноч на 22 кастрычніка пад ударам дронаў апынулася Тульская вобласць. Тады ў сетцы пісалі, што ад атакі маглі пацярпець ЦЭЦ і завод сінтэтычнага каўчуку.

Неўзабаве мясцовы губернатар паведаміў, што падчас адбіцця атак беспілотных лятальных апаратаў атрымалі пашкоджанні два расійскія спіртзаводы. Вядома, што адзін з іх размешчаны ў горадзе Яфрэмаў.

У Цэнтры супрацьдзеяння дэзінфармацыі Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны растлумачылі, што расіяне вырабляюць на спіртзаводах паліва і выбуховыя рэчывы.

УНІАН/нг