Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 350 чалавек асабовага складу.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 692 тыс. чалавек забітымі.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 9 тыс. 120 танкаў, больш за 18 тыс. 400 бронемашын, больш за 19 тыс. 900 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 240 РСЗА, 2 тыс. 625 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 369 самалётаў і 329 верталётаў.
вс