Румынія можа збіваць беспілотнікі, якія незаконна парушаюць паветраную прастору краіны, зыходзячы з узроўню пагрозы і рызык для жыцця людзей і маёмасці. Аб гэтым гаворыцца ў законапраекце, які апублікавала Міністэрства абароны, паведамляе Reuters.
Законапраект, які быў вынесены на грамадскае абмеркаванне ў панядзелак, устанаўлівае канкрэтныя ўмовы, пры якіх Румынія можа праводзіць кантроль над сваёй паветранай прасторай як для пілатуемых, так і для беспілотных лятальных сродкаў.
Праект атрымае канчатковае адабрэнне пасля таго, як урад прыме адпаведны закон.
Згодна з законапраектам, пілатуемыя самалёты, якія залятаюць без дазволу, могуць быць знішчаныя толькі ў тым выпадку, калі яны будуць атакаваць або агрэсіўна адрэагуюць на перахоп.
У той жа час беспілотнікі могуць быць знішчаны, нейтралізаваныя або ўзятыя пад кантроль у залежнасці ад узроўню пагрозы. Аднак знішчэнне з'яўляецца крайняй мерай. Сістэмы партнёраў, якія знаходзяцца ў Румыніі, таксама могуць удзельнічаць у любых дзеяннях у адпаведнасці з дамовамі аб калектыўнай абароне з членскімі краінамі НАТА і Еўрасаюза.
Раней некакі разоў з'яўляліся паведамленні аб парушэнні румынскай паветранай прасторы расійскімі БПЛА.
вс