Беларуская Служба

ЗША абвясцілі пра новы пакет дапамогі Украіне

02.11.2024 15:02
Гэта 69-ы пакет ваеннай дапамогі ЗША Украіне з пачатку расійскага ўварвання.
Сцяг ЗШАFoto: oohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Злучаныя Штаты Амерыкі зацвердзілі чарговы пакет ваеннай дапамогі Украіне на 425 мільёнаў долараў. Дапамога ўключае ў сябе боепрыпасы для зенітных ракетных комплексаў NASAMS, зенітных ракет Stinger, боепрыпасы для высокамабільных ракетных сістэм HIMARS, артылерыйскія боепрыпасы 155-мм і 105-мм, а таксама абсталяванне і боепрыпасы для беспілотных лятальных комплексаў.



Амерыканцы таксама паставяць Украіне ракеты для сістэм TOW, супрацьтанкавыя сістэмы Javelin і AT-4, бронетранспарцёры Stryker, стралковую зброю і боепрыпасы, гранаты і запчасткі.

Гэта 69-ы пакет ваеннай дапамогі ЗША Украіне з пачатку расійскага ўварвання. Пентагон абвясціў аб далейшым супрацоўніцтве з 50 хаўруснікамі, каб «задаволіць тэрміновыя патрэбы Украіны на полі бою, каб яна магла абараняць сябе ад расійскай агрэсіі».

IAR/аз

Белы дом асудзіў запуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты Паўночнай Карэяй

31.10.2024 11:01
Рэжым у Пхеньяне назваў тэст ракеты «выпрабаваннем самай магутнай у свеце стратэгічнай зброі».