Беларуская Служба

Шэсць чалавек загінулі ў выніку расійскіх начных абстрэлаў ва Украіне

11.11.2024 08:42
Гукі выбухаў былі чутныя ў Кіеве, паведамляе Reuters са спасылкай на відавочцаў. У Адэсе, Дняпры і Данецкай вобласці адключана электрычнасць.
Ілюстрацыйны здымакEPA/SERGEY KOZLOV Dostawca: PAP/EPA.

Гукі выбухаў былі чутныя ў Кіеве, паведамляе Reuters са спасылкай на відавочцаў. Прычынай, верагодна, стала праца сістэмы супрацьпаветранай абароны.

У некаторых раёнах горада, а таксама ў Адэсе, Дняпры і Данецкай вобласці адключылі электрычнасць. Раней па ўсёй краіне была аб'яўлена паветраная трывога пасля таго, як Расія падняла ў паветра бамбавікі Ту-95МС і знішчальнікі МіГ-31, якія могуць несці крылатыя ракеты.

Прынамсі шэсць чалавек загінулі ў выніку начных абстрэлаў ва Украіне.

Пяць чалавек загінулі і адзін быў паранены ў выніку атакі расійскага беспілотніка на Мікалаеў на поўдні краіны. У выніку нападу ў жылым доме і аднакватэрным доме ўзнік пажар, які ўжо пагашаны. Некалькі дамоў пашкоджаныя.

У выніку атакі на Запарожжа загінуў адзін чалавек, дзесяць былі параненыя.

ПР/юл