Адзін з лідараў руху «Зробім Амерыку зноў вялікай» (Make America Great Again - MAGA), які прычыніўся да перамогі Дональда Трампа на выбарах, заявіў, што ЗША павінны спыніць усю дапамогу Украіне.
Стыў Бэнан даў інтэрв'ю італьянскай штодзённай газеце «Corriere della Sera».
Кансерватыўны палітык быў галоўным стратэгам папярэдняй выбарчай кампаніі Дональда Трампа.
У інтэрв'ю ён сказаў, што ў новай адміністрацыі Вашынгтона рух «Зробім Амерыку зноў вялікай» возьме пад кантроль пытанні знешняй палітыкі і нацыянальнай бяспекі. Стыў Бэнан расказаў, што паспрабуе заблакаваць усю дапамогу Украіне ў Палаце прадстаўнікоў.
Паводле яго, неабходна пакласці канец «праўкраінскай апантанасці, якая спрабуе кінуць сілы НАТА на расійскую тэрыторыю».
На пытанне італьянскай газеты, ці можа кансерватыўны ўрад прэм'ер Джорджыя Мелоні стаць мостам паміж Вашынгтонам і Еўрасаюзам, ён адказаў, што ЗША робіць стаўку на супрацоўніцтва з Марын Ле Пэн, Віктарам Орбанам і лідарам брытанскіх еўраскептыкаў Найджэлам Фаражам. Стыў Бэнан таксама анансаваў увядзенне высокіх пошлін на тавары з краін Еўрасаюза.
IAR/яс