Беларуская Служба

Украінская СПА знішчыла расійскія балістычныя ракеты і дзясяткі дронаў

13.11.2024 10:56
У сённяшняй атацы расіяне задзейнічалі 96 сродкаў паветранага нападзення, у тым ліку кіраваныя авіяцыйныя бомбы.
Вынікі расійскай начной атакі ў горадзе Бравары Кіеўскай вобласціPAP/EPA/SECURITY SERVICE OF UKRAINE HANDOUT

У ноч на сераду расійскія агрэсары здзейснілі маштабную атаку на Украіну ракетамі розных тыпаў і ўдарнымі беспілотнікамі. Большасць цэляў была збітая або лакацыйна страчана, паведамілі Паветраныя сілы Украіны.

Паводле ўкраінскага боку, расіяне задзейнічалі 96 сродкаў паветранага нападзення, у тым ліку кіраваныя авіяцыйныя бомбы (КАБ):

- 2 зенітныя кіраваныя ракеты С-300 з Курскай вобласці Расіі – удар па Сумскай вобласці Украіны;

 - 2 крылатыя ракеты Х-101 са стратэгічных бамбавікоў Ту-95МС, раён пускаў – Каспійскае мора;

 - 2 балістычныя ракеты Іскандэр-М, раён пускаў Варонежская вобласць;

 - 90 ударных БПЛА тыпу Shahed і беспілотнікаў неўстаноўленага тыпу з раёнаў расійскіх гарадоў Курск, Прыморска-Ахтарск і Арол.

Паветранае нападзенне адбівалі зенітныя ракетныя войскі, авіяцыя, падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) і мабільныя агнявыя групы. 

Паветраныя сілы пацвердзілі збіццё дзвюх крылатых ракет Х-101, дзвюх балістычных ракет Іскандэр-М і 37-мі БПЛА захопніка ў Кіеўскай, Палтаўскай, Жытомірскай, Сумскай, Чаркаскай, Запарожскай, Чарнігаўскай і Кіраваградскай абласцях. 

Украінскія вайсцоўцы таксама паведамілі, што 47 варожых беспілотнікаў лакацыйна страчана ў розных рэгіёнах Украіны (звычайна гэта адбываецца пад уздзеяннем сродкаў РЭБ), два БПЛА выйшлі з паветранай прасторы Украіны ў напрамку Беларусі і Расіі.

Раніцай 13 лістапада расіяне нанеслі камбінаваны ракетна-дронавы ўдар па Кіеве. Гэта адбылося ўпершыню за апошнія 73 дні.

вс