Дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму законапраект аб ратыфікацыі дамовы аб усёабдымным стратэгічным партнёрстве з КНДР, падпісаны ў Пхеньяне 19 чэрвеня 2024 года.
У адным з артыкулаў дамовы гаворыцца, што «у выпадку, калі адзін з бакоў падвергнецца ўзброенаму нападу з боку якой-небудзь дзяржавы або некалькіх дзяржаў і апынецца такім чынам у стане вайны, то іншы бок неадкладна акажа ваенную і іншую дапамогу ўсімі наяўнымі ў яе распараджэнні сродкамі.».
Згодна з іншым артыкулам, «у выпадку ўзнікнення непасрэднай пагрозы акта ўзброенай агрэсіі» ў дачыненні да адной краіны другая павінна па патрабаванні неадкладна задзейнічаць двухбаковыя каналы для «каардынацыі сваіх пазіцый і ўзгаднення магчымых практычных мер па аказанні дапамогі адзін аднаму для садзейнічання ліквідацыі пагрозы».
Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў аб тым, што Расія і Паўночная Карэя прыйшлі да згоды аб далучэнні салдат КНДР да ўдзелу ў вайне. Выкарыстання паўночнакарэйскіх артылерыйскіх снарадаў расійскімі акупантамі з'яўляецца распаўсюджанай практыкай на ўкраінскім фронце.
pap/эж