Незалежныя сацыёлагі звяртаюць увагу, што колькасць расіян, якія жадаюць міру, самая высокая з часоў уварвання ва Украіну.
53 працэнты ўдзельнікаў апытання хочуць, каб перамовы пачаліся як мага хутчэй. За працяг вайны выступаюць 36 працэнтаў. 48 працэнтаў лічаць правільным рашэнне Пуціна пачаць вайну, а 37 працэнтаў рэспандэнтаў хацелі б адмяніць гэтае рашэнне, калі б гэта было магчыма.
60 працэнтаў расіян падтрымліваюць пачатак перамоў без папярэдніх умоў. 30 працэнтаў падтрымліваюць перамовы на ўмовах Расіі.
IAR/вх