Дэзерцірства становіцца ўсё большай праблемай украінскай арміі. Нават сто тысяч украінскіх вайскоўцаў маглі самавольна пакінуць свае часткі. Украінскія ўлады даюць дэзерцірам магчымасць без наступстваў вярнуцца ў свае часткі.
У лістападзе пасля дэзерцірства каля 6 тысяч украінскіх вайскоўцаў добраахвотна вярнуліся ў свае часткі. Пра гэта заявілі ва ўкраінскіх узброеных сілах.
Афіцыйнай інфармацыі аб агульнай колькасці дэзерціраў няма. СМІ паведамляюць, абапіраючыся на дадзеныя міліцыі і пракуратуры, што сёлета са студзеня па кастрычнік іх было не менш за 60 тысяч.
Мяркуецца, што ва ўкраінскай арміі служыць каля мільёна вайскоўцаў, а толькі на перадавой — каля 350 тысяч. Значная частка дэзерцірства датычыцца менавіта гэтых ваеннаслужачых. Некаторыя не вяртаюцца з водпуску. Частка адступае самавольна — як гэта было з адной з брыгад, якая абараняла Вугледар. Прычынай гэтага вайскоўцы падраздзялення назвалі адсутнасць дастатковай колькасці ўзбраення і адсутнасць ратацыі на перадавой.
На мінулым тыдні прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, паводле якога дэзерціры могуць пазбегнуць пакарання, калі добраахвотна вернуцца ў войска да канца гэтага года.
IAR/яс