У Чарнігаве 16-гадовая дзяўчына па заданні расійскай ваеннай выведкі (ГРУ) фатаграфавала размяшчэнне сістэм супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйных станцый.
«СБУ затрымала ў Чарнігаве яшчэ аднаго агента расійскай ваеннай выведкі. 16-гадовая жыхарка горада (…) дапамагала рашыстам у падрыхтоўцы новага авіяналёту ў рэгіёне», — растлумачылі ў СБУ.
Маладая агентка фатаграфавала цікавыя для расійскага ГРУ аб'екты з акна таксі. Яе схапілі на гарачым.
Затрыманая дзяўчына падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе, учыненай у перыяд ваеннага становішча.
«Шпіёнка знаходзіцца пад вартай. Ёй пагражае пажыццёвае зняволенне і канфіскацыя маёмасці», — паведамілі ў СБУ.
PAP/яс