У ноч з 4 на 5 снежня сілы супрацьпаветранай абароны збілі 30 з 44 беспілотнікаў, запушчаных расійскімі войскамі па тэрыторыі Украіны, паведамілі Паветраныя сілы.
Праціўнік нанёс удар па Днепрапятроўскай вобласці двума балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М» з Растоўскай вобласці. Таксама вораг атакаваў Украіну 44 ударнымі БПЛА тыпу Shahed і беспілотнікамі іншых тыпаў з раёнаў пускаў у Арле і Курску.
Варожыя дроны збівалі ў Кіеўскай, Харкаўскай, Палтаўскай, Сумскай, Чарнігаўскай, Чаркаскай, Кіраваградскай, Жытомірскай, Вінніцкай, Хмяльніцкай і Адэскай абласцях.
Адзначаецца, што 12 беспілотнікаў былі лакацыйна страчаныя, адзін выйшаў з падкантрольнай паветранай прасторы ў напрамку Беларусі.
вс