Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў, што другая партыя самалётаў F-16 ад Даніі прыбыла ўжо ва Украіну. Пра гэта ўкраінскі лідар напісаў у «Тэлеграме».
«Дадзеныя датчанамі самалёты з першай партыі ўжо збіваюць расійскія ракеты і ратуюць нашых людзей, нашу інфраструктуру. Цяпер наш паветраны шчыт узмоцнены дадаткова. Калі б усе партнёры былі менавіта такімі рашучымі, ужо б удалося зрабіць немагчымым расійскі тэрор», - зазначыў Зяленскі.
Ён падзякаваў за дапамогу асабіста прэм’ер-міністру Даніі Метэ Фрэдэрыксэн і дацкаму народу.
вс