З пачатку поўнамаштабнай вайны, Украіна страціла 43 тыс. жаўнераў забітым і 370 тыс. параненымі, — паведаміў у нядзелю, 8 снежня, у сацсетках прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«Наш народ цаной свайго жыцця абараняе свой дом, і для нас каштоўнае кожнае жыццё нашых вайскоўцаў і нашых мірных жыхароў. З пачатку поўнамаштабнай вайны Украіна страціла 43 тысячы вайскоўцаў, якія загінулі на полі бою. 370 тысяч выпадкаў аказання дапамогі параненым, і гэта з улікам таго, што ў нашай арміі прыкладна 50% параненых вяртаюцца ў страі, і ўсе раненні, у тым ліку лёгкія і паўторныя, фіксуюцца», — адзначыў украінскі лідар.
Уладзімір Зяленскі таксама паведаміў, што з верасня Расія страчвае ў вайне людзей у суадносінах нават 6 расійскіх салдат да 1 украінскага.
pap/эж