Беларуская Служба

У акупаваным Данецку падарвалі начальніка Аленаўскай калоніі «ДНР», дзе забілі дзясяткі ўкраінскіх ваеннапалонных 

09.12.2024 18:18
Па папярэдняй версіі, пад дно яго аўтамабіля Toyota Land Cruiser Prado быў закладзены пластыд магутнасцю каля 100 грамаў у трацілавым эквіваленце.
     9 .
Выбух адбыўся ў Данецку ранкам 9 снежня. Foto: .

Сяргей Еўсюкоў памёр раніцай 9 снежня ў цэнтры Данецка пасля выбуху аўтамабіля. Жонка Еўсюкова, якая знаходзілася ў машыне, атрымала цяжкія раненні — ёй адарвала нагу. Яна дастаўлена ў бальніцу ў цяжкім стане. 

Выбух адбыўся ў Данецку ранкам 9 снежня. Па папярэдняй версіі, пад дно аўтамабіля Toyota Land Cruiser Prado быў закладзены пластыд магутнасцю каля 100 грамаў у трацілавым эквіваленце.

Ва Украіне на Сяргея Еўсюкова была заведзеная крымінальная справа за датычнасцю да гібелі ўкраінскіх палонных. 29 ліпеня 2022 года ў выніку выбуху ў калоніі — як выглядае, у памяшканне падклалі магутную выбухоўку — загінулі 53 украінскія ваеннапалонныя і яшчэ 130 атрымалі раненні.

эж