Беларуская Служба

Абарoназдольнасць Украіны на Данбасе абмежаваная недахопам людзей і тэхнікі

10.12.2024 10:02
Расіяне рухаюцца ў бок Пакроўска на Данбасе- стратэгічна горада для абодвух бакоў канфлікту.
Штодзённае жыццё ў акружаным украінскім горадзе ПакроўскуPAP/EPA/MARIA SENOVILLA

Расіяне рухаюцца ў бок Пакроўска на Данбасе. У апошнія дні вораг актывізаваў там свае атакі. У тым ліку расіянам удалося захапіць некалькі вёсак ля горада. Абарoназдольнасць Украіны абмежаваная недахопам людзей і тэхнікі.



Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Павел Бушка:

- Паводле дадзеных аналітычнага сайта Deep State, за апошні тыдзень расіяне істотна пашырылі і пасунулі клін наступу на Пакроўск. Яны наступаюць з усходу, але ў першую чаргу імкнуцца акружыць горад з поўдня. Яны занялі, у тым ліку, вёску Шаўчэнка, размешчаную на ўскраіне Пакроўска. Пакроўск - стратэгічна важны горад. Яго заваяванне можа стаць чарговым крокам да захопу ворагам усяго Данбаса.

Тым часам украінцы адчуваюць недахоп вайскоўцаў і зброі. Ва Украіне з'явілася неафіцыйная інфармацыя аб магчымасці зніжэння ўзросту прызыву ў войска да 18 гадоў.

Паводле СМІ, такое рашэнне ўладам у Кіеве прапанавала адміністрацыя прэзідэнта ЗША. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пракаментаваў гэтыя здагадкі. Як ён адзначыў, замест зніжаць узрост прызыўнікоў, трэба больш засяродзіцца на забеспячэнні існуючых брыгад тэхнікай і боепрыпасамі.

IAR/аз

У акупаваным Данецку падарвалі начальніка Аленаўскай калоніі «ДНР», дзе забілі дзясяткі ўкраінскіх ваеннапалонных 

09.12.2024 18:18
Па папярэдняй версіі, пад дно яго аўтамабіля Toyota Land Cruiser Prado быў закладзены пластыд магутнасцю каля 100 грамаў у трацілавым эквіваленце.