Беларуская Служба

Расійскія жаўнеры знішчаюць лодкі, каб пазбегнуць удзелу ў штурме выспаў на Дняпры, паведаміў рух супраціву

10.12.2024 15:01
Салдаты наўмысна прабіваюць гумовыя пантоны, а нават перадаюць каардынаты ўкраінскаму боку.
-
Украінска-татарскі рух супраціву «Атеш»https://t.me/s/atesh_ua/скрыншот

Расійскія жаўнеры пашкоджваюць і знішчаюць лодкі, каб пазбегнуць удзелу ў шторме на выспы ў дэльце Дняпра ў часткова акупаванай Херсонскай вобласці на поўдні Украіны, паведаміў у аўторак украінска-татарскі рух супраціву «Атеш».



Агент руху «Атеш»  у складзе ВС РФ на Прыдняпроўскім кірунку фронту паведамляе, што сярод расійскіх вайскоўцаў расце колькасць выпадкаў сабатажу, накіраваных на пазбяганне адпраўкі на штурм выспаў у дэльце Дняпра. Салдаты наўмысна прабіваюць гумовыя пантоны і нават перадаюць каардынаты Сілам абароны Украіны.

Вядома, што ў 126-й асобнай брыгадзе берагавой абароны ВС РФ зафіксаваны тры расследаванні, звязаныя з сабатажам сярод жаўнераў. Для расійскага камандавання гэта стала сапраўднай праблемай.

Украінскія СМІ нагадваюць, што нядаўна кіраўнік вайсковага ўпраўлення падкантрольнай Украіне часткі Херсонскай вобласці Аляксандр Пракудзін у адным з інтэрв'ю заявіў, што расіяне рыхтуюцца наступаць на гэтым участку фронту. Чыноўнік папярэдзіў, што расійскія сілы сабралі 300 катэраў для наступу на другі бераг Дняпра, які застаецца пад кантролем украінскага боку.

PAP/аз

Уладзімір Зяленскі агучыў лічбы чалавечых старт УС Украіны 

09.12.2024 14:21
Уладзімір Зяленскі таксама паведаміў, што з верасня Расія страчвае ў вайне людзей у суадносінах нават 6 расійскіх салдат да 1 украінскага.

У акупаваным Данецку падарвалі начальніка Аленаўскай калоніі «ДНР», дзе забілі дзясяткі ўкраінскіх ваеннапалонных 

09.12.2024 18:18
Па папярэдняй версіі, пад дно яго аўтамабіля Toyota Land Cruiser Prado быў закладзены пластыд магутнасцю каля 100 грамаў у трацілавым эквіваленце.