Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваіх сацыяльных сетках паведамляе, што толькі на гэтым тыдні Расія выкарыстала супраць Украіны больш за 370 ударных беспілотнікаў, каля 280 кіраваных авіябомб і 80 розных тыпаў ракет.
«Нашы гарады і населеныя пункты знаходзяцца пад пастаянным расійскім абстрэлам. Нават у калядную ноч тэрарысты зладзілі масіраваны авіяналёт», — напісаў Уладзімір Зяленскі.
Ён падкрэсліў, што «толькі агульнымі сіламі можна спыніць такі тэрор».
У сярэднім Расія запускае ва Украіну ад 500 да 600 беспілотнікаў на тыдзень. На гэтым тыдні іх было 370, то бок гэта найменшая лічба за тры апошнія месяцы.
IAR/яс