Украінскія СМІ паведамляюць, што мясцовая паліцыя ўстанавіла асобу вайскоўца, які даў загад страляць па мірных жыхарах Бучы падчас расійскай акупацыі гэтага горада. Гэта 29-гадовы Арцём Тарэеў з 76-й расійскай паветрана-дэсантнай дывізіі.
Ён нясе адказнасць, сярод іншага, за забойства Ірыны Фількінай, якую на фота сваякі апазналі па чырвоным манікюры.
«Падазраваны Арцём Тарэеў, 1995 года нараджэння, камандзір 234-га дэсантна-штурмавога палка 76 дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Расіі. Паводле следства, 5 сакавіка 2022 года Тарэеў даў загад страляць па ўсіх цывільных асобах, якія з’явяцца ў раёне перакрыжавання вуліц Яблунскай і Вадаправоднай у Бучы. У той жа дзень прыблізна аб 11:15 Ірыну Фількіну, якая ехала на ровары, расстралялі расійскія вайскоўцы - у яе выпусцілі як мінімум 15 куль з аўтаматычнай зброі і БМД-2», — чытаем у паведамленні мясцовай рады.
Здымак забітай жанчыны паказвалі амаль усе сусветныя СМІ. Ён стаў сімвалаў зверстваў расійскіх акупантаў.
Паводле расійскай незалежнай тэлекампаніі «Дождь», Арцём Тарэеў па-ранейшаму актыўна ўдзельнічае ў ваенных дзеяннях ва Украіне.
IAR/аз