Расійскія акупацыйныя войскі, працягваючы наступ у Данецкай вобласці, наблізіліся да горада Пакроўск. У пятніцу, 3 студзеня, украінскі праект DeepState пазначыў як захопленыя населеныя пункты Дачнае, Новы Труд і Волкава, якія размешчаны ў 5-6 кіламетрах на поўдзень ад Пакроўска. Падобную карціну баявых дзеянняў малюе і блог Liveuamap, у той час як у афіцыйнай зводцы Генштаба УСУ гаварылася аб баях за пасёлак Новы Труд.
Акрамя таго, паводле DeepState, расіяне рушылі наперад у пасёлках Зялёны, Уваздзвіженка, Новавасільеўка, а таксама непадалёк ад Бурштынавага і Сонцаўкі.
Паводле украінскіх вайскоўцаў, 3 студзеня страты расійскіх войскаў на Пакроўскім участку фронту склалі больш за 300 чалавек забітымі і параненымі.
Нягледзячы на вялікія страты, расійскае войска працягвае павольна прасоўвацца ў напрамку Пакроўска. Яна спыніла спробы ўзяць горад лабавым нападам і спрабуе абысці яго з поўдня. Расіяне імкнуцца дасягнуць адміністрацыйных межаў Данецкай і Луганскай абласцей, анэксаваных Расіяй у верасні 2022 года. Акрамя таго, яны набліжаюцца да адміністрацыйнай мяжы Днепрапятроўскай вобласці, у якой за ўвесь час поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну не было наземных баёў.
dw/эж