Беларуская Служба

ЗША не прыпынялі ваенную дапамогу Украіне — Зяленскі

25.01.2025 16:54
Злучаныя Штаты не прыпынялі ваенную дапамогу Украіне, заявіў у суботу ў Кіеве прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі
 .
Уладзімір Зяленскі.president.gov.ua

Уладзімір Зяленскі пракаментаваў падпісанне прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам указу аб прыпыненні праграмы замежнай дапамогі на 90 дзён.

«Што да скарачэння дапамогі — я не гатовы сёння пра гэта гаварыць, я ведаю, што ёсць некаторыя абмежаванні па 90-дзённым гуманітарным праграмам, трэба іх дэталёва разгледзець (...) Я засяроджваюся на ваеннай дапамозе, дзякуй Богу, не было яе прыпынення», — сказаў Зяленскі падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Малдовы Маяй Санду.

На гэтым тыдні прэзідэнт Трамп прыпыніў усе праграмы замежнай дапамогі ЗША на 90 дзён, каб ацаніць іх адпаведнасць яго замежнай палітыцы.

У пятніцу дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё абвясціў аб прыпыненні амаль усіх праграм замежнай дапамогі як мінімум на 90 дзён. Паводле крыніц PAP, гэта таксама будзе тычыцца падтрымкі ЗША Украіне, але не дапамогі Ізраілю.

Загад, агучаны праз Рубіё, выходзіць за рамкі распараджэння, падпісанага ў першы дзень прэзідэнцтва Трампа аб прыпыненні дапамогі ЗША ў мэтах развіцця, і прызначаны для ўсіх праграм Дзярждэпартамента і USAID. Па словах крыніцы ў Кангрэсе, звязанай з дэмакратамі, гэта таксама азначае прыпыненне ўсёй дапамогі Украіне, як ваеннай, так і гуманітарнай, а таксама праграм падрыхтоўкі ўкраінскіх салдат.

PAP/вх