Ёсць чатыры верагодныя сцэнарыі таго, як можа завяршыцца вайна, развязаная Уладзімірам Пуціным супраць Украіны. Вырашальную ролю ў кожным з іх адыграе новы прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле брытанскага ваенкара Энтані Лойда выданню The Times, які цытуе Хартыя'97.
1. Найгоршы сцэнарый для Кіева
Пуцін адмаўляецца ад перамоў і працягвае агрэсію. Адначасова Украіна губляе падтрымку Вашынгтона, што можа прывесці да ваеннага паражэння на полі бою. Паводле меркавання Энтані Лойда, гэты сцэнарый малаверагодны, бо Трамп не дапусціць катастрафічнага выніку. Ваеннае паражэнне Украіны стане ўдарам па яго рэпутацыі і глабальнай бяспецы. У выніку мільёны ўкраінскіх уцекачоў зноў рынуцца ў Еўропу, а расійскія танкі апынуцца каля межаў Польшчы.
2. «Дрэнны мір»
Украіна, страціўшы падтрымку ЗША, капітулюе перад Расіяй. У Кіеве да ўлады прыходзяць прамаскоўскія сілы, і краіна фактычна становіцца другой Беларуссю. Гэты сцэнарый таксама ўяўляе вялікую пагрозу для Еўропы.
3. Замарожванне канфлікту
Спыненне баявых дзеянняў і замарожванне лініі фронту. Гарантыі бяспекі дазволяць Украіне захаваць стабільнасць, але без поўнага вырашэння канфлікту рызыка яго аднаўлення застанецца высокай.
4. Спыненне вайны праз перамовы
Украіна, атрымліваючы падтрымку ЗША, вядзе перамовы з Расіяй з пазіцыі сілы. Гэта дазволіць забяспечыць краіне суверэнітэт, бяспеку і эканамічную стабільнасць. Аднак шанцы на вяртанне тэрыторый, захопленых РФ, будуць мінімальнымі.
Паводле Лойда, вынік вайны будзе вызначацца не тым, хто кантралюе Данбас, а тым, у чыёй сферы ўплыву застанецца Украіна — Захаду ці Пуціна.
нг