Беларуская Служба

Паўночнакарэйскія вайскоўцы не ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях ва Украіне - разведка Паўднёвай Карэі

04.02.2025 11:03
Паводле паўднёвакарэйскай разведкі, яны былі выведзены з лініі фронту з-за значных страт асабістага складу.
 i
Наступствы расiйскага абстрэлу мірнага насельніцтва ў ХаркавеPAP/Yevhen Titov

Паўночнакарэйскія вайскоўцы, накіраваныя для падтрымкі расійскага наступу ва Украіне, не ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях з сярэдзіны студзеня. Гэтую інфармацыю пацвердзіла паўднёвакарэйская разведка.



З-за значных страт асабістага складу карэйцы былі адведзены з лініі фронту. Раней аб вялікай колькасці загінулых і параненых сярод паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Украіне, паведаміла газета New York Times.

Верагодна, з 11 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія апынуліся ў Расіі, 300 былі забітыя і каля 2 700 параненыя. Выведка Паўднёвай Карэі высвятляе, ці страты асабістага складу, гэта адзіная прычына вываду кантынгенту Паўночнай Карэі з лініі фронту.

Летась Паўночная Карэя падпісала з Расіяй дамову аб стратэгічным ваенным супрацоўніцтве. Паводле яе, падпісанты абавязваюцца, у тым ліку, аказваць узаемную ваенную падтрымку ў выпадку знешніх пагроз.

IAR/аз

Ноччу ўкраінскія БПЛА масава атакавалі Расію. У некаторых раёнах знікла электрычнасць

03.02.2025 11:35
Цэллю атакі былі між іншым НПЗ.